З заплечнікам катацца вельмі нязручна, асабліва калі сьпякотна, а без вады катацца - гвалт над целам. Вось і падумалася, як можна зачапіць бутэльку з вадой на целе, каб зручна было і на скейце катацца і вадзіцу піць час ад часу? Можа ў каго ёсьць якія хакі? У мяне пакуль толькі адна ідэя - рэмень на штаны і паміж ім і штанамі бутэльку зачапіць, але таксама не самы лепшы варыянт паходу.