Ідэя стварэньня гэтага топіка ўзьнікла калі прачытаў навіну: http://www.minsk8.com/node/5321
І падумалася: я б прыйшоў з радасьцю, але пакуль ня ўмею катацца - сорамна зьяўляцца са скейтам на такіх мерапрыемствах :)
Мне наогул сорамна зьяўляцца на вуліцы днём з дошкай, бо ўсё што я ўмею гэта проста ездзіць, нават бардзюры не магу перапрыгваць. І мне здаецца так па ідыёцку з боку глядзіцца што чувак са скейтам спыняецца і пераносіць дошку праз бардзюр :D
Падкажыце што з гэтым рабіць. Можа й у вас калі вы пачыналі было нешта падобнае…
Дарэчы, калі хадзіць з кімсьці разам, то больш-менш упэўнена сябе адчуваю чамусьці.