Што неабходна зрабіць пры набыцьці гатовага скейта?

soko1
Offline
Был на сайте: 11 лет 10 недель назад
Зарегистрирован(а): 04.05.2015
Сообщения:

Калі купляеш гатовы скейт - што першай справай неабходна зрабіць?
Я так разумею як мінімум - заціснуць тракі, паглядзець каб колы былі норм закручаны, бо калі я браў на днях http://darkstarskate.com/completes/ultimate-blue - у мяне колы люфцілі канкрэтна.
Яшчэ вось зьняў тракі і змазаў гумку (выбачайце, не ведаю як яна правільна завецца), бо проста жорстка скрыпела пры нахілах скейта ў першы ж дзень, цяпер жа “як па маслу” :)

Ці варта разабраць падшыпнікі? Не каб пачысьціць, бо яны цалкам новыя, а каб дадаткова змазаць? Не ведаю як з скейтамі, але калі ровар набываеш, то там звычайна шкадуюць змазкі і яна даволі хутка зьнішчаецца.

І яшчэ, вось памятаю браў дошку нейкую з ABEC-7, дык там кола крутанеш і яно паў хвіліны круціцца, а ў мяне таксама ABEC-7, а круціцца зусім нядоўга, можа секунд 10. Зразумела балты я аслабіў, усё роўна не дапамагло. Можа як раз справа ў тым што змазцы мала?